::
За лугамі, за лугамі, за водамі / песня, тэкст,ноты — в. Язвіны, Драгічынскі раён
Загаловак / інцыпіт
За лугамі, за лугамі, за водамі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. За лугамі,
За лугамі, за водамі,
За густымі лозонькамі.
2. За густымі,
За густымі лозонькамі
Плачэ дзеўка слёзонькамі.
3. Не плач, дзеўко,
Не плач, дзеўко, не журыса,
Шчэ твой козак не жэніўса.
4. — Як я буду,
Як я буду жаніціса,
Прыдзеш, дзеўко, дзівіціса.
5. Прыдзеш, дзеўко,
Прыдзеш, дзеўко, дзівіціса,
То дам піва напіціса.
6. - Твое піво,
Твое піво мне не дзіво,
А мне дзіво твое слово.
7. Што з аднэе,
Што з аднэе залецаўса,
А з другэю повенчаўса.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 21:11:13

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.