::
Да пуд цёмнаю тучэю / песня, тэкст,ноты — в. Ляхавічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Да пуд цёмнаю тучэю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Весна”

Поўны тэкст
1. Да пуд цемнаю тучэю
Да сядзелі бабкі кучэю.
2. А сядзелі, говорылі,
Своіх дочэчок хвалілі:
3. — Да роботнэ дзіця, роботнэ,
До свойго дзела охвотнэ.
4. Да кужэль прала — спевала,
А кросны ткала — спешыла.
5. Да пуд цемнаю тучэю
Да сядзелі бабкі кучэю.
6. А сядзелі, говорылі,
Своі невесткі судзілі:
7. - Да ленівэ дзіця, ленівэ,
До свойго дзела дрэмлівэ.
8. Да кужэль прала - дрэмала,
А кросны ткала - ўсе спала.
9. Да ідуць людзі — дзівяцца,
Чые ж гэта кудзелькі беляцца.
10. Да гэта ж тэя плюгаўкі, 
Што стаяла ля лаўкі.


1. Ой, ты весна, ты красна,
Да што ж ты нам вунесла?
2. Ой, вунесла, вунесла
Тры корысці й радосці.
3. Ой, першая радосуь - бортнічок,
А другая радосць - й оратай.
4. А другая радосць - оратай,
А трэцяя радосць - пастушок.
5. Ой, бортнічок кажа - ізнясі, божэ,
Аратайко кажа - зародзі, божэ,
6. Аратайко кажа - родзі, божэ,
А пастушок кажа - пасі, божэ.





1. Ой, ішла пані цераз бор,
А на ёй сукна ў дзевяць пол.
2. А на ёй шапка боброва,
Загарэлася дуброва.
3. А я, молодзенька, тушыла
Да кубочком воду насіла.
4. Колькі ў кубочку вадзіцы,
Столькі ў маей маткі праўдзіцы.
5. Ой, ішла пані цераз бор,
А на ёй сукна у дзевяць пол.
6. А на ёй шапка боброва,
Загарэласа дуброва.
7. А я, молоденька, тушыла,
Рэшэтом воду насіла.
8. Колькі ў рэшэце вадзіцы,
Столькі ў свякроўкі праўдзіцы.

Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.03.2025 03:14:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.