::
І вароты рыпяць / песня, тэкст,ноты — в. Ляхавічы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
І вароты рыпяць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Пяецца на Каляды”

Поўны тэкст
1. І вароты рыпяць,
І марозы чуюць.
- Чаму ў цябе, Васілько,
Да кажушка нема?
2. — Да нашто мне кажушок,
Як у мяне дзевочка —
І сама спацее,
І мяне нагрэе.
3. — Ой, чаго ж ты, селязенок,
Да плаваеш хмурненёк?
— Як жа мне селязёну
Не плаваці хмурному?
4. Калі моя уценка
Кульей убіта.
Да колі б жа на водзе, І жалю б не було.
5. А то на вярбе
Да на самом вярсе.
— А чаго ж ты, Васілько,
Да ходзіш хмурненёк?
6. — Як жа мне, маладому,
Не хадзіць хмурному,
Што і моя дзевочка
Да за інша пашла.
7. Да калі б жа далеко
І жалю б не було.
А то блізенько,
У окно відненько.
8. Па ваду ідзе,
Добры дзень дае,
Да ўсе ж мне, маладому,
Да жалю задае.
9. К клеці спаць ідзе,
Дабранач дае,
Да ўсе ж мне, маладому,
Да жалю задае.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 10.04.2025 18:39:51

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.