::
За дуброваю, за зялёнаю / песня, тэкст,ноты — в. Азершчына, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
За дуброваю, за зялёнаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. За дуброваю, за зялёнаю,
Ой, рана, рана, за зялёнаю *
Канюшкі свішчуць, трох каней ішчуць.
2. Як прыбеглі ж к ім да тры конікі:
Ў первага каня залата грыва,
Ў другога каня срэбраны капыт,
Ў трэцяга каня шаўковы хвасцец.
3. Залата грыўка — то Іванькаў конь,
Срэбраны капыт — то Міколкаў конь,
Шаўковы хвасцец — то Васількаў конь.
4. Ой, селі ж яны да й паехалі,
Сустрэлі яны трох паненачак.
5. Перва паненка, што у золоце.
Друга паненка, што у серабрэ.
Трэця паненка, што у бархаце.
6. Што у золаце — то Іванькава,
Што у серабрэ — то Міколкава,
Што у бархаце — то Васількава.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.03.2025 03:14:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.