::
Зажурылася крутая гора / песня, тэкст,ноты — в. Олтуш, Маларыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Зажурылася крутая гора
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Зажурылася крутая гора,
Гэй, дай божэ, крутая гора!
Што [й] не зродыла шаўкова трава.

Толькі зродыло зелянo віно.
Ой, каму ісці віно сцерагці?
Ой, ісці, ісці панне Галечцы.

Яна сцерагла да [й] прызаснула,
Прыйшоў да яе баценька яе:

- ‘Ставай, Галечка, ‘ставай молода,
- Бо прыехалі сваты да цябе.
Адныя сваты, што за лугамі,
Другія сваты, што за вароцьмі,
Трэція сваты, што ў хаце сядзяць.

Што за лугамі - то так адпраўляць,
Што за вароцьмі - пірагі даваць,
Што ў хаце сядзяць - Галечку узяць.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 22:22:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.