::
Ой, над рэкою, над глыбокаю / песня, тэкст,ноты — в. Краснае Возера, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, над рэкою, над глыбокаю
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1.
Ой, над рэкою, над глыбокаю.
Святы вечор, святы Васіллё!
Там стаяў явор, тонкі, вусокі,
Тонкі, вусокі, зверху кудравы.

На тым яворцэ орлічак сядзіць,
Орлічак сядзіць, у воду глядзіць.

У воду глядзіць і рыбку бачыць,
Ён рыбку бачыць, з рыбкой гаворыць:

— Ой, ты, рыбочка, як ты глыбока,
Як ты глыбока, а я вусока.

З цябе, рыбочка, — смашная юшка,
А з мяне, орла, — мякка падушка.

2.
Ой, ці ведаеш, пане госпадару,
Святы вечор, святы Васілёк!
Па твайму полю сам господзь хадзіў,
Сам господзь хадзіў да жыта радзіў.

Жыта буйнае, каласістае,
З каласка жменька, а з снопка мерка.

За гэтым словом, бувай здоровы.
Мехоношому — да пірог хорошы.
Пачынальнічку — да біты шастачок,
Помагальнічку — поўзолотаго.

3.
Ці дома, дома сам пан гаспадар?
Святы вечор, святы Васілёў!

Ой, колі ж ты спіш — господзь з тобою,
А колі не спіш — говор[ы] зо мною.

А не зо мною — з своею жаною,
А не з жаною — з своімі дзеткамі,
А не з дзеткамі — то з суседкамі.

Не з суседкамі — з добрымі людзьмі,
З добрымі людзьмі, што к табе прышлі,
Што к табе прышлі, радосць прыняслі.

Да трое госцей, трое радосцей:
Ой, первы госцік — яснэе сонца,
А другі госцік — свецел месячык,
А трэці госцік — драбненькі дожджык.

Ухваляласа яснэе сонца:
— Ой, як я ўзыйду ў нядзельку рано,
То зрадуецца ўвесь мір хрышчоны,
Увесь мір хрышчоны да й народжоны.

Ой, ухваляўса свецел месячык:
— Ой, як я ўзыйду ўночы-ўпоўночы,
То зрадуецца шчучка у моры,
Шчучка у моры, а звер у полі,
А звер у полі, купец ў дарозе.

Ой, ухваляўса дробненькі дожджык:
— Ой, як я пройду тройкой у маю,
То зрадуецца жыта-пшаніца,
Жыта-пшаніца, ўсяка пашніца.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 19:54:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.