::
Да запеймо песню / песня, тэкст,ноты — в. Велямічы, Столінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Да запеймо песню
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Шчадрэчная”

Поўны тэкст
Да запеймо песню слаўнаму пану,
Святы вэчор!
Слаўнаму пану, пану Івану.

Да маці сынонька да рана буджала,
Да рана буджала, ў войско проводжала.

— Ой, сынонько мой, Іваночко мой.
На попэрэд войска да не выхваляйса,
А на позад войска да не оставайса.

А сынок мамонькі да й не послухаў,
На попэрэд войска з коніком гуляе,
А на позад войска да мэчэм рубае.

Ох, як угледзеў наш і старэйшы цар:
— Ох, каб жа я знаў, чый то сын гуляў,
То б я ж за яго да царэўну оддаў.

Да царэўну оддаў, половіны б царства аддаў,
Половіна б царства оддаў і тры городочкі.

Што й одзін городок — славён Кіевок,
Й а другі городок — слаўен Ніжавец,
А трэці городок — слаўная Масква.

Кіявок слав’ён да ўсё цэрквамі,
Ніжавец слав’ён да ўсё ездамі,
А Москва слаўна да ўсё панамі.

Ой, за сем словам, святкуй, пан, здороў,
Із своім отцэм, з своей маткою.

Із сямейкою з веселенькою,
З добрымі людзьмі, з намі молодзьмі.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 22:04:25

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.