::
Ой, дзе мы ходзім / песня, тэкст,ноты — в. Дзяражычы, Лоеўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, дзе мы ходзім
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Апісанне

“Шчадроўка”

Поўны тэкст
Ой, дзе мы ходзім, ды й пахаджаем,
Святы вечор!
Пану-хазяіну мы прыгаджаем.

А ў пана-хазяіна Мікола за сталом,
Мікола за сталом, галоўку скланіў
Галоўку сканіў, слёзаньку ўраніў.

А з той слёзанькі ручайкі пашлі,
А з тых ручайкоў возера стала.

А ў тым возеры сам бог купаўся,
Сам бог купаўся, ды ўмываўся.

— Ой, ходзі, божа, к нам вячэраці,
Засцілаем сталы ўсё цясовые,
Ставім кубачкі у тры радочкі:

У первым кубачку — віно зелянo,
У другім кубачку — мядок саладок,
У трэцім кубачку — шчасце ды й доля.

Віно зелянo — то хазяіну,
Мядок саладок — то хазяюшцы,
Шчасце ды й доля — для іх дзетачак.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 19:32:47

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.