::
Ой, рано, рано куры запелі / песня, тэкст,ноты — аг. Тышкавічы, Іванаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, рано, рано куры запелі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, рано, рано куры запелі,
Святы вэ[чор]!
А яшчэ надранней стаў Колечка наш.

Устаў раненько, ўмыўса бяленько,
Званком пазваніў, браццяў пабудзіў:

— Ставайце, брацця, коні сядлайце,
Да поедэмо на паляванне,
На паляванне, на пагулянне.

Да спалюемо ў поле звярыну,
У поле звярыну, ў моры рыбіну,
А [д]ля Колечкі дзеўку молоду.

2.

У пана дзядзька хароша дачка.
Святы вэ[чор]!

Ой, харошая да й нарэдная.
Нарадзіласа у тры нарэды:

Перша нарэда — ютла суконька,
Друга нарэда — бэрвін вяночак,
Трэця нарэда — кован паясок.

Ютла суконька след замятала,
Бэрвін вяночак галоўку кланіў,
Кован паясок костанькі ламіў.

Зайшла ў хатоньку — хатонька ззяе,
Зайшла ў каморку — каморка ззяе,
Пан Янко кажа — кролеўна ідзе.

То ж не кролеўна, то ж моя дачка,
То ж моя дачка, панна Манечка.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 20:26:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.