::
Там на Тураве, там на мураве / песня, тэкст,ноты — в. Выганашчы, Івацэвіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Там на Тураве, там на мураве
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Там на Тураве, там на мураве,
С’еты вечор!

Стаіць цэркаўка недорублена,
Недорублена, недавершана.

На той цэркаўцы крыжычак стаіць,
А на крыжычку галубок сядзіць.

Як выйшаў, выбег малады Іванько
Да намерыўса на яго страляці.

— Не страляй мяне, молад Іванько,
Я не так сяджу — пшаніцы гляджу.

А што на гарэ — то на вяселле,
А што ў даліне — то на радзіны.






А ў леску, у леску на рыжам пяску,
С’еты вечор!

Павочка ходзіць, пер’ечко роніць.

А за ёй ходзіць красная панна,
Красная панна, пані Леночка.

Пер’ечко бярэ, ў рукаўцэ кладзе,
З рукаўца бярэ, на скам’ю кладзе.

А з скам’і бярэ да ў вяночак ўе,
Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.

Да схадзіліса буйныя ветры,
Да ізвеялі павін вяночак,
А ізвеяўшы на Дунай ізняслі.

Ўзрыла Леночка тры рыбалоўцы,
Тры рыбалоўцы, тры гарных хлопцы:

— Ой, закідайце залаты сеці,
Да ізлавіце павін вяночак!







1. Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў,
С’еты вечор!
Семсот малайцоў, сем гарных хлопцоў.
2. Да прыблудзілі к цёмнаму лесу,
К цёмнаму лесу, к новаму двару.
3. К новаму двару, к слаўнаму пану,
К слаўнаму пану, пану господару.
4. — Ой, устань, не спі, слаўненькі пане,
Зажыгай свечкі ды бяры ў ручкі.
5. Выйдзі, паслухай, што ў небе гудзе,
Што ў небе гудзе — Прачыстая йдзе.
6. Прачыстая йдзе жыта радзіці,
Жыта радзіці, стадку пладзіці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 21:54:57

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.