::
А ў борку, ў борку / песня, тэкст,ноты — в. Клятная, Пінскі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў борку, ў борку
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ў борку, ў борку на жоўтым пэску,
С’яты вечор!
Крыжычок стоіць, голубок сядзіць,
Голубок сядзіць пшаніцы глядзіць.

Зробіў крэселко моляванэе,
Моляванэе, позолочанэ.

А ў тым крэселку да красніч-паніч,
Да красніч-паніч, да пан Васілько.

Як пайшоў жа ён лужком, беражком,
Да сустрэў жа ён два казачэнькі,
Два казачэнькі, два рыбачэнькі…





Хадзіла-блудзіла семсот малайцоў,
Святы вечар!
Семсот малайцоў да й коляднічкоў.

Прыблудзіліса к новаму двару,
К новаму двару, к пану Івану.

— Ой, добры вечар, пане Іване.
Мы ж твайго двора не мінаемо,
Мы ж усе цябе велічаемо.

Ох, пазволь, пане, поле змераці,
Поле змераці, стадо згоніці,
Стадо згоніці на калінаў мост.

А калінаў мост да й уламіўса,
Вороное стадо да й затонуло.

Ох, не жаль жа мне воронога стада,
Толькі жаль жа мне сіўца-воронца,
Сіўца-воронца, белого копытца.

Ён капыцечком зямліцу сячэ,
Ён хвосцічэчком слядкі замяце.

А грывенкаю ўсё поле ўкрые,
А вушыцамі ўсю роду шчуе.

А вочыцамі ўсё войско згляне,
Усё войско згляне, свойго пана знае,
Свойго пана знае, з войска выбаўляе.






Ой, у городзе на пераходзе,
С’яты вечор!
Ой, там лежала гібкая кладка.

А ля тэй кладкі выросла рожа,
Выросла рожа дзяўчатам згожа.

Выйшла-выбегла красная панна,
Красная панна, пані Олечка.

Да тую рожу да й пашчыпала,
К свойму лічэньку прыроўнёўвала.

— Каб жа я была такая гожа,
Такая гожа, як гэта рожа.

То пошла ж бы я за такого пана,
За такого пана, якая сама.

Што ён з коніка да й не ссядае,
Каралю шапкі да й не знімае.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 07.04.2025 16:32:12

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.