::
А ў полі, ў полі / песня, тэкст,ноты — в. Лазараўка, Рэчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў полі, ў полі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1.
А ў полі, ў полі туманы ходзяць,
Ой, калядкі!
То ж не туманы — то ж пара коней.

2.
А на тых конях пара малайцоў,
Пара малайцоў, пара удальцоў.

3.
— Маладая свашачка, выйдзі к нам на двор,
Выйдзі к нам на двор, расссцялі хвартух,
Рассцялі хвартух да з сямі ты пол…

1.
Бегла старожа з чыстага поля,
Ой, калядкі!

2.
Як ударыла кап’ём ў варата:
— Малады Міколка, ці спіш, ці ляжыш?

3.
— Я не сплю, не ляжу, сам сабе сяджу.
Сам сабе сяджу, стружачкі стружу,
Стружачкі стружу, кап’ём мулюю.

4.
— Пакінь муляваць, да едзь ваяваць:
Ўжэ ж тваю Настачку татары ўзялі.

5.
— Я ж тых татароў мячом пасяку,
Я ж тую Настачку за сябе вазьму.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 21:11:56

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.