::
А ў леску, леску / песня, тэкст,ноты — аг. Глушкавічы, Лельчыцкі раён
Загаловак / інцыпіт
А ў леску, леску
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1.
А ў леску, ў леску круглэе поле,
Святы вечор!

2.
Ой, там Трахімко паранінку горэ.
Прышоў да яго баценько яго:
— Ой, горы, сынку, ўсю паранінку.

3.
Будом сеяць жыта, пшаніцу,
Жыта, пшаніцу, ўсякую пашніцу.

4.
Будомо жаці — жанцоў наймаці,
Будом вязаці вялікі снапы,
Будом стаўляці частыя копы.

5.
Ходзіць Трахімко паміж копкамі,
Як той месячык паміж зоркамі.




1.
Пане-гаспадару, ці спіш, ці ляжыш?
Святы вечор!

2.
Ці спіш, ці ляжыш, што з намі не говорыш?

3.
Пане-гаспадару, бог цябе заве,
Бог цябе заве, дар табе дае.

4.
Твайго дамочку азіраючы,
Шчасцем, здароўем надзяляючы.

5.
Адчыні сені, штоб пчолы селі,
Адчыні акно, штоб даў бог дабро.

6.
Пане-гаспадару, ўжэ з усім словам,
Ужэ з усім словам, да й жыві з богам.

7.
Не сам з сабою — са сваёй сям’ёю,
З сваёй сям’ёю да й із усёю.

8.
З сваімі дзеткамі да й маленькімі,
З усімі намі — з каляднічкамі.

9.
Ой судзі, божа, за рок даждаці,
Нам, каляднічкам, каледаваці,
Вам, добрым людзям, да й загадваці.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 21:40:46

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.