::
Добры вечар / песня, тэкст,ноты — в. Казялужжа, Хойніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Добры вечар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст ноты
Статус
у працэсе апрацоўкі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
1. Добры вечар таму, хто ў етом даму,
Святы вечар!
2. А ў етом даму сам пан хадзяін.
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
3. Ў первам кубачку — зелена віно,
Ў другом кубачку — кудрява піва,
Ў трэцім кубачку — мядок саладок.
4. Зеляно віно — для хадзяіна,
Кудрява піва — для жаны яго,
Саладок мядок — для яго дзяток.
5. — Мы ж цябе, хадзяін, не зняважаем,
Да з Новым годам паздараўляем.
6. Мы ж твайго двара да й не мінаем,
Мы ж твайго двара развесяляем.

1. Ой, у Кіеве на перавозе,
Святы вечар!
Малада Волечка перавоз дзержала,
Перавоз дзержала, перавозіла.
2. Прыйшло да яе семсот малайцоў,
Семсот малайцоў — красных панічоў.
3. — Малада Волечка, перавязі нас.
— Няма мне часу вас перавозіць.
4. Цяпер мой татка з войска прыехаў
І прывёз жа мне тры гасцінчыкі,
Тры гасцінчыкі, тры харошыя:
5. Первы гасцінчык — перлавы венчык,
Другі гасцінчык — залаты пярсцёнак,
Трэці гасцінчык — зелянэ сукенка.
6. Зелянэ сукенка след замятае,
След замятае, ў яе путае.
7. — Ці ты папоўна, ці каралеўна?
— Я ні папоўна, ні каралеўна,
Таткава дачка, як ягодачка,
Мамчына дачка, як каліначка.
8. За гэтыя прыпеўкі — кварта гарэлкі.
За гэты галасок — ды й сала кусок.
9. Не дасі бліна, дык здохнець аўда,
Не дасі шкуркі — падохнуць куркі.

1. У полі, ў полі там стаяў ям’ён,
Святы вечар!
Там стаяў ям’ён, вельмі ён чырвон.
2. Пуд тым ям’ёнам Іванко з канём.
З канём вараным, з канём гаварыў:
3. — Ой, коню-коню, я цябе прадам,
Я цябе прадам за шклянку віна,
За шклянку віна, за другую піва.
4. — Ой, мужу-мужу, я ж цябе вазіў,
Я ж цябе вазіў, нідзе не ўтапіў…
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.03.2025 21:35:04

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.