::
Малады Ромачка прасіў жаніцца / песня, тэкст,відэа — в. Галкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Малады Ромачка прасіў жаніцца
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Малады Ромачка прасіў жаніцца,
Светы веч(ар), *
Ой, татка-татка, ажані меня,
Ой, сынку Ромка, каго ж ты любіш?
Я ж тую люблю, шчо по небу ходзіць,
Шчо по небу ходзіць, з месяцам гаворыць,
Ой, сынку Ромка, то нам не роўна,
То ж нам ня роўна - то каралёўна,
Яна ж ходзіці паза замкамі,
Паза замкамі, за старажамі,
Я ж тыя замкі мечом рассеку,
Тыя старажы коньмі разганю,
Такі за себе каралёўну вазьму,
Му ж цябе, Ромачка, не зневажаем,
Да й з Новым годам паздараўляем,
Ісусам Хрыстом, светым Ражаством,
Свято Ражаство радасць прінясло,
Свято Васілля узвеселіла.
Іван Красціцель воду й акрасціў,
Воду акрасціў - на ўвесь свет пусціў!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.01.2025 00:18:32

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.