::
Ці дома дома сам пан-гаспадар / песня, тэкст,відэа — в. Галкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ці дома дома сам пан-гаспадар
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ці дома-дома сам пан-гаспадар?
Светы веч(ар), *
Нет яго дома, й у шчырам бару,
У шчырам бару сасонкі творыць,
Сосянкі твурыць да й Бога просіць,
Ой, дай жа, Божа, дай тры карысці,
Дай тры карысці, шчэ й тры радасці,
Первая карысць - ярыя пчолкі,
Другая карысць - мядок-саладок,
Трэцяя карысць - жоўценькі вашчок,
Ярыя пчолкі - Богу на слугу,
Мядок-саладок - Богу на …
Жоўценькі вашчок - Богу на слугу,
Му ж цябе, Ванечка, не зневажаем,
І з Новым годам паздараўляем,
Ісусам Хрыстом, светыс Ражаством,
Свято Ражаство радасць прінясло,
Свято Васілля узвеселіла.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.01.2025 00:17:28

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.