::
Па-за гарамі дыму сталбамі / песня, тэкст,відэа — в. Бярозкі, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Па-за гарамі дыму сталбамі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Па-за гарамі, дыму сталбамі, светы вечар,
Ой то ня дыму, з коней пара йдзе,
Светы веч(ар)!
З коней пара йдзе, светы вечар,
Ой там Ваня йдзе, сто коней ведзе
Светы веч(ар)!
Сто коней ведзе, светы вечар,
Сто коней ведзе, невехну везе,
Светы веч(ар)!
Невехну везе, светы вечар,
На табе татачка, сто коней у двор,
Светы веч(ар)!
Сто коней у двор, светы вечар,
Табе, мамачка, нявехну за стол,
Светы веч(ар)!
Невехну за стол, светы вечар,
Да вучы яе як сама знаеш,
Светы веч(ар)!
Як сама знаяш, светы вечар,
Штоб шоўкам шыла да й не памшыла,
Светы веч(ар)!
Да й не памшыла, светы вечар,
Шоб кросна ткала - нітак не рвала,
Светы веч(ар)!
Нітак не рвала, светы вечар,
Мы ж цябе гаспадынька, не абважаем,
Да з Новам годам паздараўляем,
Светы веч(ар)!
Паздараўляям, светы вечар,
Да з Новым годам, святым Ражджаством,
Светы веч(ар)!
Светым Ражджаством, светы вечар,
Свето Ражаство радасць прінесло,
Светы веч(ар)!
Радасць прінесло, светы вечар,
Свято Васіля - развеселіла,
Светы веч(ар)!
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.01.2025 00:16:27

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.