::
Маладая Верка пшанічку жала / песня, тэкст,відэа — в. Асарэвічы, Брагінскі раён
Загаловак / інцыпіт
Маладая Верка пшанічку жала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Маладая Верка пшанічку жала
Пшанічку жала ў тры рады слала
Як прийшло і к ій семера сватоў
Маладая Верка ці пойдзеш за нас
Сьвяты вечар
Не бярыце мяне ў чыстым полі
Берыце мяне ў таткавам домі
Ў таткавам домі да ў тры старожы
Сьвяты вечар
Перва старожа - татка на куце
Татка на куце гарэлачку п'е
[Друга старожа - мамка ў парозе]
Мамка ў парозе падаркі рэжа
Сьвяты вечар
[Трэця старожа - братка ў вароцех]
Братка ў вароцех каня седлае
Каня седлае сястру раджае
Ой сястра сястра едзь з маго двара
Едзь з маго двара да й да караля
Сьвяты вечар
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.01.2025 00:15:53

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.