::
Цёмна ночэнька, цёмна / песня, тэкст,відэа — в. Старажоўцы, Жыткавіцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Цёмна ночэнька, цёмна
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст відэа
Статус
апрацавана
Відэа (YouTube, Vimeo)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Цёмна ночэнька, цёмна,
Ой, цёмна ночэнька, цёмна,
Зажурылася ўдова.

З кім я буду ночоваць,
Ой, з кім я буду ночоваць,
Ўсю ноченьку вечэраць?

Сама сяду ў край стола,
Ой, сама сяду ў край стола,
Повечераю сама.

Повечераю сама.
Ой, повечераю сама,
Бо й міленького нема

А мой мілой на Дону,
Ой, а мой мілой на Дону,
Я його там не найду.

Пойшла полем гукаці,
Ой, пойшла полем гукаці,
Міленького шукаці

Усе поле й обойшла,
Ой, усе поле й обойшла,
Міленького не знайшла

Знайшла ў полі доліну,
Ой, знайшла ў полі доліну,
Міленького могілу.

-Устань, мілой, не лежы,
Ой, устань, мілой, не лежы,
Мне дорожку покажы

-З кім ты, міла, сюда йшла,
Ой, з кім ты, міла, сюда йшла,
Шо ты тут мене найшла?

-Ці ты з ветром ці з дожджэм,
Ой, ці ты з ветром ці з дожджом,
Ці з хорошым молодцом?

-Я й не з ветром, не з дожджом,
Ой, я й не з ветром, не з дожджом,
Я з велікім печалём.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.12.2024 22:44:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.