::
Dzieuka zamuż zachacieła / песня, тэкст,аўдыё — Літва
Загаловак / інцыпіт
Dzieuka zamuż zachacieła
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Дзеўка замуж захацела,
Ой-ой-ой,
На парозе абамлела,
Ой, Божэ ж мой! //

Узяў хлопец ажаніўся,
Ой-ой-ой,
Навек жонкай загубіўся,
Ой, Божэ ж мой! //

Ані лыжкі, ані міскі,
Ой-ой-ой,
Павесілі тры калыскі,
Ой, Божэ ж мой! //

І прышоў жа муж да хаты,
Ой-ой-ой,
Вары, жонка, мужу есці,
Ой, Божэ ж мой! //

Як ня буду есць варыці,
Ой-ой-ой,
Я не маю чым саліці,
Ой, Божэ ж мой! //

Маі жонка тры капейкі,
Ой-ой-ой,
Купі, жонка, солі-хлеба,
Ой, Божэ ж мой! //

Солі-хлеба не купіла,
Ой-ой-ой,
На базары заблудзіла,
Ой, Божэ ж мой! //

Як пайшоў ён ей шукаці,
Ой-ой-ой,
І забыўсі як назваці,
Ой, Божэ ж мой! //
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Выданні, дзе публікавалася
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Звязаныя сэрыі
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.09.2024 07:36:09

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.