::
А я жыта жну / песня, тэкст,аўдыё — в. Паршына, Горацкі раён
Загаловак / інцыпіт
А я жыта жну
Від
песня
Выкананне
постфальклор
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А я жыта, а я жыта жну, пажынаючы
На дарожаньку, на дарожаньку пазіраючы
Ці скора маці, ці скора маці, будзя йсці ка мне
Нясе мама мне, нясе хлеба мне, ды і булачку
І мядочку мне, і мне мядочку мне дый у кубачку
А я жыту жну, а я жыта жну, пажынаючы
На дарожаньку, на дарожаньку пазіраючы
Ці скора свякроў, ці скора свякроў будзя йсці ка мне
Нясе хлеба мне, нясе хлеба мне дый скарыначку
І вадзіцы, і вадзіцы мне ды ў чаропачцы
А я жыта жну, а я жыта жну пажынаючы
Сваю долечку, сваю долечку праклінаючы
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 16:27:22

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.