::
За лясом сонейка іграя / песня, тэкст,аўдыё — с. Яловка, Красногорский район
Загаловак / інцыпіт
За лясом сонейка іграя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
За лясом сонейка іграя,
Й Андрэйка коніка сядлая,
Андрэйка конік.
Сядлая, й у яго татачка пытая,
у яго татачк
Пытая: куда ты, сыночэк, паедзеш?
куда ты, сыноч
Паедзеш? -Паеду, мой татка, паеду
паеду, мой татк
Паеду й у тую дарогу шчасную,
й у тую дарог,
Шчасную пад тую яліну зеляную,
пад тую ялін,
зеляную, па сваю Лідачку маладую,
па сваю Лідачк,
Маладую, да ня едзь, сыночык, по начы,
да ня едзь, сыночк,
По начы й утоміш коніка гонючы
й утоміш конік,
Гонючы, не жалей мой татка - ня твой конь,
не жалей мой татк,
Ня твой конь, ня ты мяне конікам дараваў
ня ты мяне конік
Дараваў, даравала каня цешча мая,
даравала кань
Цешча мая, тады мяне конікам даравала,
тады мяне конік
Даравала, як сваю Лідачку змаўляла
як сваю Лідачк.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2024 12:02:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.