::
Ой, было й ў свякрухі чатыры нявесткі / песня, тэкст,аўдыё — с. Яловка, Красногорский район
Загаловак / інцыпіт
Ой, было й ў свякрухі чатыры нявесткі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, было й ў свякрухі чатыры нявесткі,
Горя гаряваці й у чужыя маці,

Ой, первай жа загадала,
Штонядзелячкі жлукціць(?)
Горя гаряваці й у чужыя маці,

Ой, другой жа загадала,
Да й на сінем море праці,
Горя гаряваці й у чужыя маці.

А трэцяй жэ загадала
Да й на явар вешаць,
Горя гаряваці й у чужыя маці.

А чацвёртай жа загадала,
Да й на небі качаці,
Горя гаряваці й у чужыя маці.

Ой, первая ж адказала,
Ох і я жэ не татарка,
Горя гаряваці й у чужыя маці,

Другая ж адказала,
Ох і я жэ ня вутачка,
Горя гаряваці й у чужыя маці,

А трэцяя ж адказала,
Ох і я жэ не пчолачка,
Горя гаряваці й у чужыя маці,

А чацвёрта ж адказала,
Ох і я жэ не Гасподзь Бог,
Горя гаряваці й у чужыя маць.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.09.2024 08:44:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.