::
Канапель, канапелюшка зялёнінькая / песня, тэкст,аўдыё — с. Яловка, Красногорский район
Загаловак / інцыпіт
Канапель, канапелюшка зялёнінькая
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Канапель, канапелюшка зялёнінькая,
Ой, люлі, лялюшанькі, зялёнінькая,

А чаго ж ты, канапелюшка, не зялёна стаіш?
Ой, люлі, лялюшанькі, не зялёна стаіш?

А как жа мне, канапелюсцэ, зялёненькай быць?
Ой, люлі, лялюшанькі, зялёненькай быць?

А с-под кореня канапелюшку вада сподмыла,
Ой, люлі, лялюшанькі, вада сподмыла,

Пасярод канапелюшку буря зломіла.
Ой, люлі, лялюшанькі, буря зломіла.

А пасярёд канапелюшку вярябьі спілі.
Ой, люлі, лялюшанькі, вярябьі спілі.

Верябеечкі спелі, пташачкі звілі
Ой, люлі, лялюшанькі, пташачкі звілі

А чаго ж ты, Мар’ечка, смутна невесела?
Ой, люлі, лялюшанькі, смутна невесела?

А як жа мне, Марьеццы, вясёленькай быць?
Ой, люлі, лялюшанькі, вясёленькай быць?

Абішчаў судар-батюшка за князя й отдаць,
Ой, люлі, лялюшанькі, за князя й отдаць,

А матушка-гасударыня ў чарнушкі впісаць,
Ой, люлі, лялюшанькі, ў чарнушкі впісаць,

А за князя пойду - княгіней буду.
Ой, люлі, лялюшанькі, княгіней буду.

Чарнушкай ўпішуся - чарнушкай буду.
Ой, люлі, лялюшанькі, чарнушкай буду.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 15.11.2024 18:10:20

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.