::
А ў нашых вароцечках / песня, тэкст,аўдыё — с. Верещаки, Новозыбковский район
Загаловак / інцыпіт
А ў нашых вароцечках
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А ў нашых вароцечках шырокая возера,
Ой, люлі, ой, лі шырокая возё У!
А па тым па возеру тры лябедзькі плавала
Ой, люлі, ой, лі, тры лябедзькі плава У!
Первы лебедзечка - Мішачка Грігорьевіч,
Ой, люлі, ой, лі Мішачка Грыгор’я У!
Другой лябедзечка - Сергейка Ляксеевіч,
Ой, люлі, ой, лі, Сяргейка Ляксея У!
Треці лябедзечка - Іванька Івановіч.
Ой, люлі, ой, лі, Іванька Івана У!

А ў нашых вороцечках шырокое озеро,
Ой, люлі, ой, лі шырокая возё У!
Возера шырокое, разліва й велікыя,
Ой, люлі, ой, лі разліва й вяліка У!
А па том па возеру тры лябёдкі плавала
Ой, люлі, ой, лі тры лябёдкі плава У!
Первая лябёдачка - Ганначка Кірылаўна,
Ой, люлі, ой, лі Ганначка Кірыла У!
Другая лябёдачка - Маруська Панасоўна,
Ой, люлі, ой, лі, Маруська Панаса У!
Трэцяя лебёдачка - Лідачка Сцяпанаўна
Ой, люлі, ой, лі Лідачка Сцяпана У!
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 19.09.2024 17:09:02

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.