::
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу / песня, тэкст,аўдыё — в. Барталамееўка, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Як пушчу стралу да й па ўсём сялу,
Ох і ой, люлі, да й па ўсём сялу.
Ты ляці, страла, да й удоль сяла,
Ох і ой, люлі, да й удоль сяла,
Ты й убі, страла, добра молайца,
Ох і ой, люлі, добра молайца,
Добра молайца на вараном коніку,
Ох і ой, люлі, на вараном коніку,
Па том молайцу некаму плакаці,
Ох і ой, люлі, некаму плакаці,
Мамка старенька - сястра малінька,
Ох і ой, люлі, сястра малінька,
Жана молада, дзеткі дробныя,
Ох і ой, люлі, дзеткі дробныя,
Дзеткі дробныя, ніўгамонныя,
Ох і ой, люлі, ніўгамонныя.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 16.11.2024 01:13:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.