::
А на нашай вуліцы дзевачкі гулялі / песня, тэкст,аўдыё — с. Верещаки, Новозыбковский район
Загаловак / інцыпіт
А на нашай вуліцы дзевачкі гулялі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
А на нашай вуліцы дзевачкі гулялі,
Люлі мае, люлюшкі, дзевачкі гуля У!
Аны мяне, молайцы гроз(ы)на ругалі,
Люлі мае, люлюшкі, гроз(ы)на руга У!
Пухаваю шапачку з галавы брасалі,
Люлі мае, люлюшкі, з галавы браса У!
Белаю рубашачку на ім попорвалі,
Люлі мае, люлюшкі, на ім попорва У!
Пашоў жа тэй моладзец, пашоў да заплакаў,
Люлі мае, люлюшкі, пашоў да запла У!
Ой, маць, мая мамачка, маць мая радзіма,
Люлі мае, люлюшкі, маць мая радзі У!
Нашто ж мяне, молайца, на горя радзіла,
Люлі мае, люлюшкі, на горя радзі У!
Ой, што мяне молайца, дзевачкі ні любяць
Люлі мае, люлюшкі, дзевачкі ні лю У!
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 01.04.2024 16:18:52

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.