::
Ой, вішанька, чарнічанька / песня, тэкст,аўдыё — в. Лобча, Чэрыкаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, вішанька, чарнічанька
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Выявы (сканы, ноты, схемы)
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
«Ой, вішанька чарнічанька, што ягады ня родзішь?
Ой, дзяйчына маладая, што гуляці ня ходзішь?» //

«Ой, рада б я вішань радзіць, да лісту не маю.
Ой, рада бы я гуляць хадзіць, мілый покідаець. //

Гырят дрыва, гырят дрыва, я залью вадою.
Не радыецесь злыя людзі маёю жы бядою.» //

«А я сваю ліху бяду я(й) перебядую,
Я(й) сам паеду да дзяўчыны шчэ й переначую. //

Як(ы) пашоў я да дзяўчыны - добрый вечер, дзеўка,
А йна стала і скызала: зареж сваю жонку.» //

«Ня режь, ня режь, мой міленькій, хоть адну гадзіну,
А я сяду пагадую малую дзяціну.» //

«Тады будзешь, мыя міла, діця гадуваці,
Як пайду я да Дуная нажа паласкаці. //

Як пашоў я да Дуная нажа паласкаці,
А саседзі, злыя люді далі цешчэ знаці. //

Ідзець цешча, ідзець цешча глянула в акошка
Ляжыць дочка адзіночка ліцом проців сонца.» //
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.09.2024 15:21:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.