::
Ай у балоці на калодзі / песня, тэкст,аўдыё — в. Янова, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ай у балоці на калодзі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ай у балоці на калодзі
Лін ваду калыша,
Эй, люлі, эй, люлі,
Лін ваду калыша. У!

А Танюшачка без Аўхіма
ні дня ні прадыша,
Эй, люлі, эй, люлі,
Ні дня ні прадыша. У!

А як ні ўбача – трі дні плача,
Й а ў сяріду свята,
Эй, люлі, эй, люлі,
Й а ў сяріду свята. У!

А ужэ тога Аўхімачку
А з коніка знята,
Эй, люлі, эй, люлі,
Як з коніка знята. У!

А знята-знята да й увіта,
Палажыта ў жыта,
Эй, люлі, эй, люлі,
Палажыта ў жыта. У!

А белянькаю кітаічкай
Лічанька накрыта,
Эй, люлі, эй, люлі,
Лічанька накрыта. У!

А туда ішла лошачка
Да й уліцавала
Эй, люлі, эй, люлі,
Да й уліцавала. У!

Да й адкрыла кітаечку
Да й пацалавала,
Эй, люлі, эй, люлі,
Да й пацалавала. У!
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 03.04.2024 21:47:38

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.