::
У Пірялёўцы на гapэ / песня, тэкст,аўдыё — в. Янова, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
У Пірялёўцы на гapэ
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
У Пірялёўцы на гapе
На гаре, люлі, рана, на гаре, на га У!

А стаіць цэрква ва дварэ,
Ва дваре, люлі рана, ва дваре, ва два У!

А на цэркаўцы булаўка,
Булаўка, люлі рана, булаўка бала У!

А на булаўцэ макаўка,
Макаўка, люлі рана, макаўка, мака У!

А на макаўцы ластаўка,
Ластаўка, люлі рана, ластаўка, ласта У!

А яна сядзіць вісока,
Вісока, люлі рана, вісока, вісо У!

Да йіна бача далёка да,
Далёка, люлі рана, далёка, далё У!

А што яно і дзеіцца,
Дзеіцца, люлі рана, дзеіцца, дзея У!

А восім хлопцаў жэніцца,
Жэніцца, люлі рана, жэніцца, жэня У!

Да й а дзівяты давіцца,
Давіцца, люлі рана, давіцца, давя У!

А за нявесту сварюцца,
Сварюцца, люлі рана, сварюцца, сварю У!
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 28.09.2024 08:55:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.