::
Ой там, пры дарозе бяроза стала / песня, тэкст,аўдыё — в. Шутавічы, Смаргонскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой там, пры дарозе бяроза стала
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой там, пры дарозе бяроза стала,
А на той бярозе зязюля кукавала.
Яна кукавала - ўсю прайду сказала,
Маці свайго сына ў войска выпрауляла:

Ідзі, сын, у войска, толька не жаніся,
Чэраз годзік-другі назад вараціся.
Ужо год праходзе, другі наступае,
Маці свайго сына з воска піраймае:

Ой здрастуй, мамаша, ці рада ты мною,
Ці рада ты мною, маею жаной маладой.
Чыму ж я не рада, сыночак, табою,
Толька я не рада тваею жаной маладой.

Сынка пасадзіла, дала піць і есьці,
А чужой нявестай на парозе сесьці,
Сынку паставіла чырвонага віна,
А чужой нявесца горкаю атруту,
А сын віно ня піў, пад столік ён выліў,
Горкаю атруту із жаною выпіў.

Вышла маці ў сені, моцна затужыла:
А Божа мой, Божа, што я нарабіла:
Ўсю сваю сямейку навек загубіла.

Не сумела, маці, ты нас піраймаці,
А сумей ты, маці, цяпер пахаваці.
Сынка пахавала у вішнёвым садочку,
Чужую нявестку у лазовым кусточку.
Сынку пасадзіла чырвону каліну,
А чужой нявесца горкаю асіну.

Чырвону каліну паліваць я буду,
Горкаю асіну праклінаць я буду,
Чырвону каліну я сьпяліці буду,
Горкаю асіну я й паліці буду.
Чырвону каліну пташкі абіраюць,
Горкаю асіну людзі праклінаюць.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.11.2024 21:16:23

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.