::
Бацюхно, мой родненькій / песня, тэкст,аўдыё — в. Баранава, Старадарожскі раён
Загаловак / інцыпіт
Бацюхно, мой родненькій
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Бацюхно, мой родненькій,
Аддаеш мене маладую,
Скуй жэ мне ложу залатую,
Дай прыкуй салавеячку:
Салавейко шчабятаць будзя.
Мяне маладую пабуджаць будзя,
Ў мене маладое не свая маці,
Да не будзе рано мене пабуджаці.
Хоць пабудзіць - агудзіць,
Выйшоўшы да на вуліцу,
Зірнуўшы да на сонечко.
Сонечко да вышэй клеці,
Сьпіць мая нявехна дай у караваці,
Гўльтайка да мая нявехна:
Раньнюю росу праспала,
Вячэрнюю да прагуляла.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 26.11.2024 19:20:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.