::
Праду я праду, спатанькі хачу / песня, тэкст,аўдыё — в. Мокравічы, Бялыніцкі раён
Загаловак / інцыпіт
Праду я праду, спатанькі хачу
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Праду я праду, спатанькі хачу -
Як пайду я у каморачку, прыкладу я галовачку -
Ой ці ні засну, ці ні задрамлю?
Сьвякрока ідзе, гавора 'б мяне:
Санлівая, драмлівая, на работу лянівая
Нявежна мая - сьпіць ня высьпіцца.

Праду я праду, спатанькі хачу -
Як пайду я ў каморачку, прыкладу я галовачку -
А ці ні засну, ці ні задрамлю?
Залвіца ідзе, гавора 'б мяне:
Санлівая, драмлівая, на работу лянівая
Нявежна наша - сьпіць ня высьпіцца.

Праду я праду, спатанькі хачу -
Як пайду я у каморачку, прыкладу я галовачку
Ой ці ні засну, ці ні задрамлю?
Мамачка ідзе, жалея мяне:
Дзіця маё дарагоя, пашло замуж маладоя -
Дзеткі й абнялі, спаці не далі.

Праду я праду, спатанькі хачу -
Як пайду я ў каморачку, прыкладу я галовачку -
Ой ці ні засну, ці ні задрамлю?
Сястрыца ідзе, гавора 'б мяне:
Сястра наша дарагая, пашла замуж маладая,
Дзеткі абнялі, спаці ні далі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 27.09.2024 11:43:34

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.