::
Ішлі вулы валачоўныя / песня, тэкст,аўдыё — аг. Нясята, Клічаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Ішлі вулы валачоўныя
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ішлі вулы валачоўныя,
Хрыстос васкрэс, Сын Божы!(паўтор пасля кожнага радка)
Ішлі ены да дарогаю,
Да дарогаю да шырокаю,
Да вулачкаю ўсё цясненькаю,
Да мураўкаю зеляненькаю,
Ішлі ены да гукаючы,
Чэснага мужа да пытаючы.
Хоць ён дома, да не кажыцца:
Й у каморачкі прыбіраецца:
Надзяе кашульку тонку бяленьку,
Надзяе боты казловай работы,
Надзяе шубу баброваю.
Як прыбраўся - й абазваўся:
Валачоўныя, мае мілыя,
Ці вы мяне да не знаеця,
Што вы мяне да пытаеця?
Да маё шуллейка залацістая,
На маём шуллю галубы сідзяць,
Варацічыкі да сакрыціся,
Валачоўныя прыхініціся,
А хазяенка, сваё дзела знай:
Сыр беленькай на тарэлачку,
А хазяенка па гарэлачку.
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 03:38:43

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.