::
Хрыстос-спасіціль ў палноч радзiўся / песня, тэкст,аўдыё — в. Янова, Веткаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Хрыстос-спасіціль ў палноч радзiўся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Хрыстос-спасіцель, в палноч радзілся,
Ў варцепе цёмнам жыць пасяліўся. //

Вот над верцепам звезда сіяла,
‘Хрістос радзіўся!’ - всем вазвешчала. //

І свод нябесны вдрух растварілся,
В варцепе цёмнам свет паявіўся. //

І святый ангіл ляцеў адтуля,
І пастухам весць нёс на поля. //

Яны паспешна ў варцеп пріходзяць,
І здзесь у яслях Хріста находзяць. //

Яны са страхам у яслі сталі,
І на каленях з малітвай палі. //

Стаялі доўга, Хрісту малілісь,
І святой верай здзесь азарілісь. //

Вот над верцепам звезда сіяла,
‘Хрістос радзіўся!’ всем вазвішчала. //

Валхвы паспешна ў варцеп пріходзяць,
І здзесь у яслях Хріста находзяць. //
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.11.2024 15:04:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.