::
Рада-рада шэра пірапёлка / песня, тэкст,аўдыё — Мёрскі раён
Загаловак / інцыпіт
Рада-рада шэра пірапёлка
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Рада-рада шэра пірапёлка,
Што лета даждала, рада-рада,
Рада-рада наша гаспадынька,
Што жыта дажала, рада-рада,

Выйдзі-выйдзі, да цёмная тучка,
З-пад цёмнага лесу, выйдзі-выйдзі,
Ды ня выйшла ды цёмная тучка
З-пад цёмнага лесу, ды ня выйшла,

Выйдзі-выйдзі, наша гаспадынька,
Ранінька на ніўку, выйдзі-выйдзі,
Ды ня выйшла наша гаспадынька,
Ранінька на ніўку, ды ня выйшла.

Ды выслала ды двух сынкоў-сакалкоў
Дачок-пірапёлак, ды выслала,
- Жніце, жніце, маі любы жнейкі,
Пранясу гарэлкі, жніці-жніці.

Ды нажніці дзевіць копак жыта,
дзісяту пшаніцу, ды нажніці,
Ды выкачу дзевіць бочак піва,
Дзісяту гарэлкі, ды выкачу.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 21.11.2024 09:02:24

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.