::
Не шумі, дуброва, не шумі, зелёна / песня, тэкст,аўдыё — в. Дарасіно, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
Не шумі, дуброва, не шумі, зелёна
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Не шумі, дуброва, не шумі, зялёна,
Не задавай серцу жал(і) што я ў чужом крае,

Што я в чужом крайі, як на пажарыне:
Ніхто мене не жалее, ні род, ні радзіна.

Ні род, ні радзіна, ні ацец, ні маці,
Только мене той жалее, хто захочэ ўзяці.

Ой у поле жыта, золатам абліта,
Пад белаю берозаю казачэнька ўбіта.

Ой хто тут убіты, на смерць не забіты
Чэрвонаю кітайкаю его цела накрыта.

Падашла дзяўчына з чорнымі вачыма,
Кітаечку адкрывае, казака пытае:

-Устань, казачэнька, устань маладзенькі,
Ходзіць бродзіць па дуброве твой конь вараненькій,

-Ой, нехай ён ходзіць, ой, нехай ён блудзіць,
Прыдзе вечар, цёмна ночка – ён мене разбудзіць."
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 14:07:54

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.