::
За цёмным баром брала ўдова лён / песня, тэкст,аўдыё — в. Ямінск, Любанскі раён
Загаловак / інцыпіт
За цёмным баром брала ўдова лён
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
За цёмным баром брала ўдова лён,
Да й забыла й павізаці, да й забыла й павязаці.

Ой вернуся я, да й павежу лён,
Хоць сырою дубіною, хоць сырою дубіною.

Ох накажу я свайму міламу
Хоць чужою чужыною, хоць чужою чужыною.

Ой прыходзь, прыходзь, мілый мой ка мне,
Хоць лугамі-берэгамі, хоць лугамі-берэгамі.

Не прыбуду я мілая й мая,
За ліхімі воронамі, за ліхімі воронамі.

Вот я варожкі стапчу падножкі
Я варожкі перебуду, я варожкі перебуду.

Ох тады жэ я, мілая й мая,
На вечорачкі прібуду, на вечорачкі прібуду
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 22.11.2024 21:25:44

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.