::
Выйду я на двор – бычкі бушуюць / песня, тэкст,аўдыё — в. Ананчыцы, Салігорскі раён
Загаловак / інцыпіт
Выйду я на двор – бычкі бушуюць
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Выйду я на двор — бычкі бушуюць,
Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць.

Бычкі бушуюць, бо весну чуюць,
Юр’я, Юр’я, бо весну чуюць.

Речкі загулі, леды паплылі,
Юр’я, Юр’я, леды паплылі.

Зелёны луга, кветкі зацвілі,
Юр’я, Юр’я, кветкі зацвілі.

Выйду, малада, кветкі збіраці,
Юр’я, Юр’я, кветкі збіраці.

Кветкі збіраці, веночкі віці,
Юр’я, Юр’я, веночкі віці.

Веночкі віці, Юр’я спеваці,
Юр’я, Юр’я, Юр’я спеваці.
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 18.11.2024 03:44:14

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.