::
Ой, стаяла бяроза, дай пры дарозе / песня, тэкст,аўдыё — в. Старое Сяло, Глускі раён
Загаловак / інцыпіт
Ой, стаяла бяроза, дай пры дарозе
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Ой, стаяла бяроза да й пры дарозе, да
Ой ніхто к тэй бярозе да не заедзя.

Ой ніхто к тэй бярозе да не заедзя, да
Ой заехал малойчык, маладзюсенькай.

Ой заехал малойчык маладзюсенькай, да
Попрасівся ў бярозы на ночлежачкі.

Папрасіўся ў бярозы на ночлежачкі, да
Начуй, начуй малойчык маладзюсенькай.

Начуй, начуй малойчык маладзюсенькай, да
Толька заўтра бяроза будзі раненька.

Толька заўтра бяроза будзі раненька, да
Устань ноччы бяроза, да й зашумела.

Ой, спалосе бяроза да й зашумела
Залатое лісцяйка да й зазелела.

Залатоя лісцяйка да й зазелела, да
Ступае сам малойчык, не падзякуваў.

Ўстаў, паехаў малойчык, не падзякуваў, да
Ой, вярнуўся малойчык з паўдарожачкі.

Ой, вярнуўся малойчык з паўдарожачкі,
Дзякуй, дзякуй, бяроза, за начлежачкі.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 20.11.2024 12:45:50

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.