::
Сера зязюля скакувалыся / песня, тэкст,аўдыё — в. Усполле, Мсціслаўскі раён
Загаловак / інцыпіт
Сера зязюля скакувалыся
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
у працэсе апрацоўкі
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Сера зязюля скакувалыся
Ой, ой, скакувалыся.

Маладая ўдыва згарувалыся,
Ой, ой, згарувалыся.

Што усе дружкі із вайны ідуць,
Ой, ой, із вайны ідуць.

А як маего коніка вядуць,
Ой, ой, коніка вядуць.

А на коніку сядзелца ляжыць,
Ой, ой, сядзелца ляжыць.

На сядзелейку тры рубашэчкі,
Ой, ой, тры рубашэчкі.

Яны тонкі бялы, кроўю сіпелі,
Ой, ой, кроўю сіпелі.

Памый, мілыя, мне рубашэчкі,
Ой, ой, мне рубашэчкі.

Памый, мілыя, бяз волны вады,
Ой, ой, бяз волны вады.

Высушы ея бяз буйных ветраў,
Ой, ой, бяз буйных ветраў.

А я, молада, дагыдалыся,
Ой, ой, дагыдалася.

Памыла рубашкі горькімі слязьмі,
Ой, ой, горькімі слязьмі.

Высушыла ей цяжкім уздухам,
Ой, ой, цяжкім уздухам.

Серыя зязюлі й накукувалыся,
Ой, ой, накукувалыся.

А я молада, на горювалыся,
Ой, ой, нагорювалыся.
Ад каго запісана
Звязаныя калектывы (гурты-выканаўцы, арганізатары запісу, праваўладальнікі, месца захавання і г.д.)
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 30.12.2024 07:09:48

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.