А ляцела сойка цераз наша полька
Хрыстос васкрэс, сын Божы
А украла сойка ды Віцеву жон(ы)ку
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Як пабёг Віця, полы закасаўшы
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Полы закасаўшы, сойку даганяўшы
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Сойка, сойка, аддай маю жон(ы)ку
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Мая жонка тонка прала
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Тон(ы)ка прала, бела бяліла
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Бела бяліла, рубашак нашыла
Хрыстос васкрэс, сын Божы
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.