::
Прыпеўкі да Цярэшкі / песня, тэкст,аўдыё — в. Стаі, Лепельскі раён
Загаловак / інцыпіт
Прыпеўкі да Цярэшкі
Від
песня
Выкананне
аўтэнтыка
Змест
тэкст аўдыё
Статус
апрацавана
Аўдыё (SoundCloud)
дасяжна толькі ў поўнай версіі
Жанры, тэмы, тэгі
Поўны тэкст
Пайду я пабегаю,
Як рыбка па берагу,
Пайду я пагуляю
Як рыбка па Дунаю.

Хоць жы я павалюся,
За дзедзікам паганюся,
Хоць жа я ножку зламлю,
Я свайго дядульку злаўлю.

Ні ўцікай, дзядулечка,
Я ж твая бабулечка,
Ні ўцікай дзядулька-шаршэнь,
Ні турнуй маіх касцей.
Ні ўцікай дзядулька-ёжак,
Ні турнуй маіх ножак.
Ні ўцікай дзядулька дужа,
На дваре бальшая сцюжа.
Ні ўцікай дзядулька пяшком,
Задула дарожку сняжком.

Вазьму я мяцёлачку,
Размяту дарожачку,
Каб было добра хадзіць,
Мне свайго дзядульку лавіць.

А здайся, дзядулька, здайся,
На лучшых ні заглідайся,
А яны с ума свядуць,
Нам з табой разлуку дадуць.

Цераз сад зялёненькі
Вадзіца сучылася,
Ні ўцікай, дзядулечка,
Я ўжо замарылася.

Паймала!

А ці мой, ці ня мой спарыш,
Нашто маю маладосць галіш?
А ці мой, ці ня мой будзіш,
Нашто маю маладосць губіш?

Мой дзедзька прыгож, прыгож,
На пана пахож, пахож,
Кудры завіваюцца,
Дзевкі заглідаюцца.

А я й кудрячкі атаўю,
А я дзевачак атаб’ю,
Тараріра-ра-ра-ра-ра,
Тараріра-ра-ра-ра-ра.

Пад(ы) вакном рута зялёна,
Я к свайму дзедзьку не роўна,
І росту ніжэйшага,
І гонару цішэйшага.

Дзед бабу тапіці вядзець,
А баба крычыць і ня йдзець,
Што табе, дзядулька, стала?
Я йшчэ ні зусім(ы) стара.

Устану ранюсенька,
Напраду танюсенька,
Паставлю красенцы ў кутку,
Дядулю кашулю вытку.

Выткаўшы ды пабялю,
Выткаўшы да пашыю,
Тонкаю-танюсенькаю,
Белаю-бялюсенькаю.

Пайду я праз тын глядзець,
Як мой дядулька арэць,
Кабылка сівенькая,
Баразна крывенькая.

Ай, беда, мая й беда,
Далі мне старога дзіда,
А ні з ім у пір пайці,
А ні з ім дома быці.

Ў пір ідці - сварыцісі,
Дома быць - пабіцісі,
Тараріра-ра-ра-ра-ра,
Тараріра-ра-ра-ра-ра.



Цярэшку цярэжыла,
На печы ня ўлежыла,
Цярэшку біда стала,
З кім яго жана стала.

Цярэшку, чаху-чаху,
Што ў цябе ў мяху, ў мяху?
Шпілечкі ды йголачкі,
Девачкам пярсцёначкі.

Пайду я кароў даіць,
А за мной Давыд бяжыць,
Кіну я даёначку,
Да выйду в галёначку.

Каб цябе каршун задраў,
Як ты мне хвартуха падраў,
А што мне татуся купіў,
Каб мяне Пятруся любіў.
Ад каго запісана
Хто запісаў
Год ці дэкада запісу (калі невядома, то першай публікацыі)
Аўдыёрэлізы, дзе публікавалася
Карта
Месца паходжання
Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 23.11.2024 05:15:39

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.