Кацілася да зорачка зь неба
да й упала ж дадолу /2р
Журыласе маладая дзеўка
да вялікаю ж журбою /2р
А хто ж мене маладую дзеўку
да праведзе дадому /2р
Абазваўся маладой казача
да ў зялёнам садочку /2р
Гуляй-гуляй маладая дзеўка
я праведу ж дадому /2р
Ведзі ж ведзі маладой казача
да вядзі ж не барыся /2р
А па той жа маладой дзяўчыне
да ўвесь род зажурыўся /2р
Ой не так род як тая радзіна
ой як бацька да й маці /2р
Бацька сокал а матка галубка
да высока летаюць /2р
Як пасыплю пшанца па каленца
а вадзічанькі ж па крыльца /2р
Прыляціць жа мая маці-бацька
да пшанца наклюецца
а вадзічанькі ж напьецца.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.