Ой ляцеў воран
Да з чужых старон
Ён крыльцамі
Да часто машэт.
Ён крыльцамі часто машэт
Да й тому і цяжко
Да й тому і важко
Ой хто каго
Да верна любіць.
Ой хто каго верна любіць
Да й таму і цяжко
Да й таму і важко
Ой хто пару
Да розлучае.
Ой хто пару разлучае
Да разлучыла
Да нас разроіла
Царска-белая карона.
Царска-белая карона
Да царска-белая карона
Довела мілага да гроба.
Довела мілага да гроба
Ой помрэ ж мілы
Да ізвечора
А я помру да завтрэ вранцы.
А я помру завтрэ вранцы
Да поховаюць
Да нас похороняць
В однэй трунцы
Да в однэй ямцы.
В однэй трунцы, в однэй ямцэ
Да нехай людзі
Да поговораць
Што мы лежым
Да в однэй парэ.
Што мы ляжым в однэй парэ
Да поховайце
Нас похороніце
Дзе два дуба
Да схілілася.
Дзе два дуба схіліласе
Да нехай людзі
Да пагавораць
Што мы верна
Да любіліся.
/ з в. Харомнае Чарнобыльскага р-на Кіеўскай вобл. (ліквідавана пасля аварыі на ЧАЭС"
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.