Вокладка

Анатацыя

Прапануемае навукова-папулярнае выданне прысвечана сучаснаму стану трыяды абрадаў жыццёвага цыкла — радзінам, вяселлю, пахаванню. Найважнейшыя пераломныя моманты ў жыцці чалавека раскрываюцца як сукупнасць вузкалакальных традыцый, што, з аднаго боку, дае дэталёвае ўяўленне аб разнастайнасці кожнага абраду ва ўсіх гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах Беларусі, з другога — сведчыць пра генетычную еднасць сямейна-абрадавых традыцый беларусаў. 

Выданне ілюстравана фатаграфічнымі і нотнымі матэрыяламі. 

Электронны дадатак змяшчае вясельныя песні, запісаныя ад лепшых аўтэнтычных знаўцаў песенных традыцый (77 песень, 65 з каторых - відэа з інфарматаркамі, а рэшта - аўдыё)

Серыя "Духоўная спадчына беларусаў".

Звязаныя лакацыі

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.