Выданні → Выданне:
Прыбылова В. М. Музычны ландшафт песенна-абрадавых традыцый Масленіцы Верхняга Падняпроўя. — Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2010. – 151 с.: іл. + (CD-R): гуч.
Вокладка

Анатацыя
У кнізе раскрываецца масленічны вяснова-рытуальны комплекс беларусаў. Пытанні, якія ўзнімаюцца ўпершыню, накіраваны на выяўленне этнамузычнай спецыфікі песенна-абрадавых традыцый Масленіцы Верхняга Падняпроўя, на раскрыццё тыпалогіі і мелагеаграфіі масленічных напеваў і паказ музычнага зместу масленічных традыцый у іх суаднесенасці з усім масівам этнакультурньгх помнікаў басейна верхняга цячэння Дняпра.
Адрасаваная спецыялістам-этнамузыколагам, студэнтам-музыказнаўцам, выкладчыкам музычных і агульнагуманітарных ВНУ, фалькларыстам, этнографам, культуролагам, кніга можа быць карыснай шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца пытаннямі этнамузычнай культуры беларусаў, яе гісторыяй і сучаснасцю.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.