Анатацыя

У манаграфіі на аснове матэрыялаў дыялекталагічнага архіва кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны, сабраных у час экспедыцый у розных раёнах Гомельскай вобласці, а таксама асобных фальклорна-этнаграфiчных зборнікаў гэтага рэгiёну, апісваецца сямейна-абрадавая і каляндарна-абрадавая лексіка ў гаворках Гомельшчыны паводле лексіка-тэматычнай, семантычнай, матывацыйнай, слова-ўтваральнай, стылістычнай і генетычнай характарыстыкі. Вызначаюцца важнейшыя лексічныя парадыгмы абрадавых намінацый – агентыўная (назвы асоб), акцыянальная (найменні выконваемых дзеянняў) і рэчыўная (абазначэнні рытуальных прадметаў). Выяўляецца ўсходне-славянскі кантэкст абрадавых намінацый Гомельшчыны – прыводзяцца да іх шматлікія беларуска-рускія і беларуска-ўкраінскія паралексы. Для вучоных, выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей, а таксама фалькларыстаў, гісторыкаў, этнографаў.

Змест

Уводзіны

Канцэптасфера духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблемы вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час ……... 6

1 Сямейна-абрадавая лексіка ў гаворках Гомельшчыны ……….. 10 А. А. Станкевіч

1.1Лексіка вясельнай абраднасці на Гомельшчыне …………….. 10

1.1.1 Лексіка-тэматычная класіфікацыя назваў вясельнай абраднасці ………………………………………………………….. 12

1.1.1.1 Акцыянальная парадыгма вясельнага абраду …………… 12

Назвы абрадавых дзеянняў і рытуалаў перадшлюбнага этапу ………………………………………………………... 12

Лексiка, звязаная з абрадам сватання ў гаворках Гомельшчыны …………………………………………. 12

Назвы перадвясельнага вечара ў гаворках Гомельшчыны: тыпы структурна-семантычнай матывацыі ……………………………………………... 18

Лексіка каравайнага абраду ў гаворках Гомельшчыны …………………………………………. 23

Назвы сімвалічных дзеянняў і актаў шлюбнага этапу ….. 30

Назвы паслявясельнага этапу шлюбнай абраднасці ў гаворках Гомельшчыны …………………………………. 40

1.1.1.2 Лексічная парадыгма агентыўных намінацый у вясельнай абраднасці Гомельшчыны …………………………... 46

1.1.1.3 Прадметны код вясельнай абраднасці і яго моўнае выражэнне ў гаворках Гомельшчыны ……………………………. 53 К. Л. Хазанава

1.1.2 Лексіка вясельнай абраднасці ва ўсходнеславянскім кантэксце …………………………………………………………… 65

1.1.2.1 Вянок і вянец у беларускім вяселлі ……………………….. 66

1.1.2.2 Беларуска-рускае моўнае ўзаемадзеянне ў беларускай вясельнай лексіцы …………………………………………………. 70 1.1.2.3 Усходнеславянскія моўныя паралелі беларускай вясельнай лексікі …………………………………………………... 77

1.1.2.4 Вяселле ў прыказках і прымаўках усходніх славян …….. 80 А. А. Станкевіч

1.1.3 Паэтыка вясельна-абрадавай песні …………………………. 90

1.1.3.1 Моўны механізм стварэння эмацыянальна-ацэначнай канатацыі ў вясельных песнях Гомельшчыны …………………... 91 1.1.3.2 Метафарызацыя паэтычнага кантэксту вясельнай песні Гомельшчыны ……………………………………………………… 98 1.1.3.3 Моўныя сродкі наглядна-вобразнай канкрэтызацыі: эпітэт і параўнанне ў вясельных песнях Гомельшчыны ………... 104 1.1.3.4 Паўторная намінацыя і яе стылістычная функцыя ў вясельных песнях Гомельшчыны ………………………………. 111 К. Л. Хазанава

1.2Лексіка радзінна-хрэсьбіннай абраднасці ва ўсходнеславянскім кантэксце …………………………………. 119

1.2.1 Лексіка-тэматычная групоўка лексікі радзіннахрэсьбінных традыцый ……………………………………………. 120

1.2.2 Найменні асоб у радзінна-хрэсьбінным абрадзе беларусаў . 121

1.2.3 Беларуска-рускія лексічныя паралелі ў намінацыі асоб радзінна-хрэсьбіннага абраду …………………………………….. 124

1.2.4 Радзіны і хрэсьбіны ў гаворках беларуска-ўкраінскага памежжа: традыцыі, уплывы, асаблівасці ……………………….. 127

1.2.5 Бабка і бабіна каша ў беларускіх і ўкраінскіх гаворках …... 131

1.2.6 Адведкі ў радзінна-хрэсьбіннай культуры беларусаў …….. 137

1.2.7 Кум і кума ва ўсходнеславянскіх гаворках ………………... 140

1.2.8 Хрышчэнне ва ўсходнеславянскіх мовах ………………….. 144

1.2.9 Уплыў генезісу на варыянтнасць радзінна-хрэсьбіннай лексікі беларускіх гаворак ………………………………………... 149 А. М. Воінава

1.3Лексіка пахавальнай абраднасці ……………………………… 154

2 Каляндарна-абрадавая лексіка ў гаворках Гомельшчыны …… 167 А. М. Воінава

2.1 Лексіка каляндарна-абрадавага цыклу на тэрыторыі Гомельскага рэгіёнa: структурна-семантычны аналіз …………... 167 А. А. Станкевіч

2.2 Каляндарна-абрадавая лексіка на тэрыторыі рускабеларускага памежжа ……………………………………………… 188 К. Л. Хазанава

2.3 Каляндарна-абрадавая лексіка ва ўсходнеславянскім кантэксце …………………………………………………………… 203

2.3.1 Лексіка-тэматычная дыферэнцыяцыя каляндарнаабрадавых назваў у беларускіх гаворках ………………………… 203

2.3.2 Каляндарна-абрадавая найменні ў беларускай і рускай лексіцы ……………………………………………………………... 207

2.3.3 Беларуска-ўкраінскія моўныя паралелі ў каляндарнаабрадавай лексіцы зімовага цыклу ……………………………….. 210

2.3.4 Сустрэча вясны ў абрадавым календары ўсходніх славян .. 215

2.3.5 Лексіка летняга каляндарна-абрадавага цыклу ў беларускай і ўкраінскай мовах …………………………………… 221

2.3.6 Пятроўкі ў беларускіх і рускіх гаворках …………………… 229

2.3.7 Восень у абрадавым календары беларусаў ………………… 233

2.3.8 Суфіксацыя ў дэрывацыі каляндарна-абрадавай лексікі гаворак беларуска-рускага памежжа ……………………………... 239 2.3.9 Кніжнаславянізмы ў каляндарна-абрадавай лексіцы ўсходнеславянскіх моў ……………………………………………. 241

2.3.10 Куцця ва ўсходнеславянскай традыцыі …………………… 244 А. М. Воінава, К. Л. Хазанава

3 Абрадавая лексіка ў літаратурных творах …………………….. 254

3.1 Беларуская абрадавая лексіка ў выданнях Францыска Скарыны ……………………………………………………………. 254

3.2 Адлюстраванне старажытных уяўленняў і абрадавых традыцый усходніх славян у творчай спадчыне Максіма Багдановіча ………………………………………………………… 258

3.3 Духоўная і матэрыяльная культура беларусаў у творчасці Максіма Танка ……………………………………………………... 265

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 24.09.2024 08:21:11

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.