Апісанне

Сэрыя ходзіць па руках студэнтаў БДУКІМ і многіх аматараў фальклёра. Але інфармацыя пра яе патрабуе ўдакладнення. Так, пакуль не атрымалася знайсьці падцверджанняў, што гэта было афіцыйнае выданьне. Больш падобна, што самарэзаныя падборка для студэнтаў. 

Пакуль атрмалася знайсьці аўдыё і апісаньні трэкаў для наступных дыскаў (лічба напрыканцы - колькасьць трэкаў, (дыск) у дужках - значыць няма вокладкі і нумарацыя меркаваная):

  • (Дыск 1?) Падзвінне - каляндарна-абрадавыя (20)
  • (Дыск 2?) Падзвінне - сямейна-абрадавыя, пазаабрадавыя (24)
  • (Дыск 3?) Панямонне (37)
  • Дыск 4. Палессе Ч1 (41)
  • Дыск 5. Палессе Ч2 (20)
  • Дыск 6. Падняпроўе (31)
  • Дыск 7. Цэнтральная Беларусь Ч1 (34)
  • (дыск 8?) Цэнтральная Беларусь Ч2 (15)

Але пры гэтым ёсьць яшчэ апісанні (без аўдыё) для такіх дыскаў:

  • Дыск 5(sic!). Гомельскае Палессе і Падняпроўе (43)
  • (Дыск ?) Падзвінне - Каляндарна-абрадавыя (28)
  • (Дыск ?) Падзвінне - сямейна-абрадавыя, пазаабрадавыя (29)
  • (Дыск ?) Панямонне - абрадавыя (27)
  • (Дыск ?) Панямонне - пазаабрадавыя (16)

Магычма, падобрака спраўды існавала ў некалькіх версіях. Пры тым апісаньні дыскаў ёсьць як на беларускай, так і на рускай мовах. Трэба ўдакладняць дэталі ў складальнікаў.



Катэгорыя

музычная сэрыя

Год заснавання

Краіны

Гэта кэшаваныя старонка. Апошняя сінхранізацыя з базай - 25.09.2024 14:40:10

Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.

Відэакурсы па этнаграфіі

Самы час вучыцца анлайн! Нашы відэакурсы размешчаны на адукацыйнай платформе Stepik.org і акрамя відэа утрымліваюць праверачныя тэсты для самакантролю.

Запісацца

Выкладчык: Уладзімір Лобач

Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў

Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Запісацца

Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі

Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў

Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.