Вясельны гурт, з тых, якія яшчэ ў 70-х гадах ХХ ст. весялілі вяскоўцаў па ўсім Палессі. Іграць вучыліся ў вёсцы ад мясцовых музыкаў, натуральна прадоўжыўшы традыцыю. На рахунку больш за сотню вяселляў, выправін. З 1995 года музыкі супрацоўнічалі са Стахаўскім Домам культуры, удзельнічалі ў раённых і абласных культурных мерапрыемствах.
У 2006 г. удзельнічалі ў І рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Мінск). У 2009 г. гурт удзельнічаў у фестывалі "Там по маёвуй росі” ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі).
Дыскаграфія:-У аудыодыск "Этнічная музыкы беларусаў” (2006 г.) увайшлі наступныя творы(запісала Мазюк у 2006 г.): Обэрэк, Полька, Вясельны марш, Полька "Стахоўская”, Марш "На лаве”, Вальс, Полька ”Надя”, Полька "Шубашурка”-
У аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008 г.) увайшлі наступныя творы: "Добры вэчор тому” (калядная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе. Вясельны марш, "Да ўсэ ж добрэ” (вясельная песня), запісала Мазюк у 2006 годзе.
Фільмаграфія: Тэлевізійны дакументальны фільм "Сельскія музыкі”, 2000 г., сцэнар Рэгіны Гамзовіч і Галіны Таўлай, Першы нацыянальны тэлеканал "Радавод”.Дакументальны фільм "Мужчынская справа”, 2007 г. (сцэнарыст і рэжысёр Галіна Адамовіч). Беларусьфільм.
Выкладчык: Уладзімір Лобач
Аб’ём: 70 урокаў, 14 гадзін відэа, 127 тэставых пытанняў
Курс прапануе паглыбленае азнаямленне з этнічнай гісторыяй і этнакультурнай спецыфікай Беларусі. Прадстаўлены лекцыі па раздзелах і тэмах вучэбнай праграмы "Этнаграфія Беларусі", якая выкладаецца аўтарам у Полацкім дзяржаўным універсітэце.
Выкладчык: Зміцер Скварчэўскі
Аб’ём: 13 урокаў, 2 гадзіны відэа, 100 тэставых пытанняў
Сярод разнастайных аспектаў беларускай міфалогіі, прадметам курсу абраны персанажны код: боствы, духі, дэманічныя істоты, героі і т.п.
Каментароў — 0
Маеце пытанне ці заўвагу? Напішыце ў каментары. Звяртаем увагу, што каментары са спасылкамі і ад неаўтарызаваных аўтараў прэмадэруюцца.